Интернет-ресурсы

Четверг, 13 Сентябрь 2018 11:25

Урачыста і з гонарам прайшлі раённыя «дажынкі»

    У мінулую суботу ў Івянецкім гарпасялковым Доме культуры прайшло святкаванне аднаго з галоўных свят у працоўным календары хлебаробаў. На «Дажынкі-2018» сабралася мноства ўдзельнікаў і гасцей – тых людзей, дзякуючы руплівым рукам якіх Валожыншчына, нягледзячы на сур’ёзнае выпрабаванне надвор’ем, атрымала шчодры каравай. Нястомных камбайнераў і вадзіцеляў, машыністаў зернесушыльных комплексаў, прадстаўнікоў інжынернага і агранамічнага звёнаў сардэчна прывіталі і павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч Радаман, іншыя ганаровыя госці свята. Па традыцыі, кіраўнік Валожыншчыны ўручыў лепшым заслужаныя ўзнагароды.

        Раздзяліць радасць святкавання завіталі на гасцінную Івянецкую зямлю загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Аляксеевіч Лісіцкі, намеснік старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Пётр Максімавіч Окунеў, генеральны дырэктар УП «Мінскаблгаз» Юрый Віктаравіч Кукліцкі, прадстаўнік Стаўбцоўскага райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Канкаловіч і многія іншыя шаноўныя госці. Некаторыя з іх выканалі ганаровую місію, узнагародзіўшы лепшых нашых людзей.

У прыватнасці, Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны дырэктар ААТ «Агра-Дубінское» Генадзь Вацлававіч Каспяровіч, Падзякай гэтай структуры адзначаны дырэктар ААТ «Суднікаўскі» Генрык Генрыкавіч Палойка.

    Падзякі абкама прафсаюза работнікаў АПК аб’яўлены камбайнерам КСУП «Пяршаі-2014» Анатолю Іванавічу Жамоздзіку і Вадзіму Анатольевічу Адамовічу, вадзіцелю ААТ «Суднікаўскі» Алегу Часлававічу Баркоўскаму і аператару зернесушыльнага комплексу згаданай гаспадаркі Міхаілу Уладзіміравічу Арлоўскаму.

    А пасля прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве. Кіраўнік Валожыншчыны за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур узнагародзіў камбайнерскі экіпаж ТАА «Тарасава» ў складзе Уладзіміра Яўгенавіча Алейнікава і Антона Мікалаевіча Шніпа, якія на «Лексіёне-530» намалацілі 1529 тон збожжа, пяршайскіх камбайнераў Анатоля Іванавіча Жамоздзіка і Вадзіма Анатольевіча Адамовіча (іх паказчык – 1216 тон), прадстаўнікоў «Тарасава» Алега Аркадзьевіча Бажкова і Андрэя Міхайлавіча Талайку (намалот склаў 1045 тон). Сярод маладзёжных экіпажаў лепшымі прызнаны Аляксандр Ткачэнка і Максім Новік з КСУП «Пяршаі-2014», Аляксей Барэйка і Аляксей Багуслаўскі з ААТ «Агра-Дубінское», а таксама прадстаўнікі ААТ «Багданаўскае» Віктар Даніленка і Віталь Карэйва.

    Сярод вадзіцеляў лепшымі прызнаны Міхаіл Васільевіч Бацян з СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз», Аляксандр Георгіевіч Русіновіч з КСУП «Сакаўшчына-Агра» і Валерый Яўгенавіч Шэўчык з ААТ «Агра-Дубінское». За старанне ўзнагародзіў старшыня райвыканкама і маладых вадзіцеляў – Аляксандра Голуба з Пяршаяў, прадстаўніка ААТ «Суднікаўскі» Уладзіміра Чарэўку і Арцёма Бабровіча з ТАА «Тарасава».

    Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод аператараў зернесушыльных комплексаў сталі Аляксандр Яўгенавіч Жохавец і Аляксандр Валер’евіч Раманчык з ТАА «Тарасава», а таксама Дзмітрый Вячаслававіч Мамонька, які шчыраваў у ААТ «Агра-Дубінское». Нельга не адзначыць і клапатлівую працу аграномаў і інжынераў. Лепшымі прызнаны прадстаўнікі ААТ «Агра-Дубінское» Пётр Іванавіч Язерскі і Казімір Іосіфавіч Багуслаўскі.

    Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена начальніку аддзела кадраў, юрыдычнай работы і планавання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аксане Браніславаўне Язерскай, а таксама намесніку дырэктара па аграхімічным абслугоўванні ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Міхаілу Аляксандравічу Барахоўскаму.

    На раённым свяце «Дажынак» з удзячнасцю ўзгадалі і ветэранаў працы, якія пабудавалі платформу для сённяшніх набыткаў. Гэта Зігмунт Сільвестравіч Лужынскі, Валерый Фёдаравіч Селівон, Мікалай Васільевіч Ракавец і іншыя слынныя людзі Валожыншчыны.

    Для прысутных артысты раёна падарылі насычаную канцэртную праграму. Дарэчы, на пляцоўцы каля Івянецкага ГПДК было людна і весела: тут працавалі шматлікія кропкі рамеснікаў, ладзіліся выставы, дэманстравалі работу сельскія падворкі, праводзілі падпісную кампанію прадстаўнікі пошты... Адным словам, усе стараліся, каб свята ўдалося. Так і сталася.

Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара і Сяргея БОБРЫКА

Прочитано 92 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/4460-urachysta-i-z-gonaram-prayshli-rayonnyya-dazhynki#sigProGalleria2b431673cd

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.