Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Республиканский экологический форум

РЭСПУБЛІКАНСКІ ЭКАЛАГІЧНЫ ФОРУМ СТАРТАВАЎ
Многія з нас не да канца ўсведамляюць пагрозу існуючых глабальных і мясцовых экалагічных праблем і сваю ролю ў адносінах да аховы навакольнага асяроддзя. Ці шмат людзей нашай краіны ўдзельнічаюць у грамадскіх экалагічных рухах? Ці захоўваецца санітарны стан населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон і іншых тэрыторый? Якія мерапрыемствы рэалізуюцца па зніжэнню выкідаў забруджваючых рэчываў аўтатранспарту? Што зрабіць, каб павысіць дакладнасць прагназіруемых метэаўмоў, стыхійных гідраметэаралагічных з’яў? Якімі помнікамі прыроды багата наша краіна? Як рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы?
Як зазначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Сяргеевіч Казерскі, Рэспубліканскі экалагічны форум праводзіцца ў восьмы раз з 1 красавіка па 30 верасня. Ён дазваляе шырока абмеркаваць усе праблемы аховы навакольнага асяроддзя і павысіць экалагічную культуру насельніцтва рэспублікі. Сёлета правядзенне гэтага мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці і святкавання 50-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта Беларусі па ахове прыроды.
Першы этап форуму, прымеркаваны да Міжнароднага дня аховы навакольнага асяроддзя, праводзіцца ў раёнах і гарадах рэспублікі да 5 чэрвеня. Абласны этап пройдзе з 6 чэрвеня па 31 ліпеня. У трэцяй, заключнай частцы мерапрыемства, якая завершыцца 30 жніўня, свае лепшыя работы і праекты прыродаахоўнай тэматыкі прадставяць самыя актыўныя ад шасці абласцей краіны і горада Мінска.
У рамках форуму запланавана шмат конкурсаў прыродаахоўнай тэматыкі. У прыватнасці, па максімальнаму атрыманню другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў, на лепшую кампазіцыю па азеляненню і добраўпарадкаванню тэрыторый, на лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі, фотаконкурс “Гэта твая зямля”. Будзе названа і лепшая аўтатранспартная арганізацыя ў рабоце па зніжэнню забруджвання атмасфернага паветра. Распачата правядзенне маладзёжных эколага-асветніцкіх праектаў “7 цудаў прыроды Міншчыны” і “Чысціня выратуе свет”. Стартаваў абласны конкурс сярод устаноў адукацыі па збору макулатуры і іншай другаснай сыравіны.
Раённыя іспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з выканкамамі арганізуюць экалагічныя віктарыны, конкурсы малюнка, плаката і літаратурнага твору, канферэнцыі, экскурсіі, канцэрты, выставы, фестывалі, сустрэчы з дзеячамі культуры, вучонымі-эколагамі, а таксама іншыя мерапрыемствы экалагічнага кірунку.
Фінішуе форум у Гродне. Ён будзе адметны правядзеннем спецыялізаванай выставы “Сучасныя тэхналогіі ў галіне рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя”. Дэлегатаў запросяць на святочны гала-канцэрт. Пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў, а таксама службовых асоб дзяржаўных органаў, якія ўнеслі важкі ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, заахвоцяць дыпломамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі. Арганізацыі і прадпрыемствы, якія ўкаранілі новыя тэхналогіі і абсталяванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, узнагародзяць нагруднымі знакамі.
Звяртаем увагу, што ўсе фізічныя і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, жадаючыя прыняць удзел у конкурсах форуму, могуць звяртацца з заяўкамі ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.