Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспечны пераход

22.05.2020

З мэтай павышэння эфектыўнасці мер, што прымаюцца органамі ўнутраных спраў, каб засцерагчы ад небяспекі найменш абароненую катэгорыю ўдзельнікаў дарожнага руху – пешаходаў, на тэрыторыі Мінскай вобласці і Валожынскага раёна праходзіць акцыя «Бяспечны пераход».

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў былі створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, добраахвотных дружыннікаў па штодзённай адпрацоўцы месцаў канцэнтрацыі ДТЗ, пешаходных пераходаў, аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, дзе назіраецца найбольшая рызыка ўчынення наездаў на неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

Усяго ў Мінскай вобласці з пачатку года адбыліся 216 ДТЗ, у якіх 46 чалавек загінулі, 215 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. На пешаходных пераходах адбыліся 36 ДТЗ, у выніку якіх 2 пешаходы загінулі, 37 – атрымалі траўмы. На тэрыторыі Валожынскага раёна ў бягучы перыяд адбыліся 3 ДТЗ, у якіх 1 пешаход загінуў, 2 вадзіцелі атрымалі раненні, адно ДТЗ было ўчынена нецвярозым вадзіцелем.

Асноўнымі прычынамі такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правіл вадзіцелямі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да падвоенай увагі за рулём, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці і пры неспрыяльных пагодных умовах. Пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу неабходна знізіць хуткасць, аж да спынення аўтамабіля, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых, што рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць.

Пешаход, хоць і мае прыярытэт, абавязаны быць вельмі ўважлівым і асцярожным пры пераходзе праезнай часткі: паглядзець па баках, не размаўляць па мабільным тэлефоне і не выкарыстоўваць навушнікі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкод для руху транспартных сродкаў.

АДАІ Валожынскага РАУС