Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пераможцы вызначаны

22.05.2020

Падведзены вынікі традыцыйнага раённага літаратурнага конкурсу «Маладыя галасы», які на працягу многіх гадоў ладзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Рунь» Валожынскага раённага цэнтра культуры. На жаль, сёлета, па ўсім вядомых абставінах, традыцыйнае ўзнагароджанне пераможцаў, у зале РЦК, адменена. І ўсё ж дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і пра справах моладзі Валожынскага райвыканкама і падарункі найбольш таленавітыя канкурсанты, несумненна, атрымаюць. Нішто не перашкаджае ўжо цяпер назваць імёны таленавітых канкурсантаў.

У намінацыі «Мір для нас зберагла Перамога народная» 1-е месца прысуджана Марыне Бенядзюк з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, якая вучыцца ў 9 класе Івянецкай СШ і з’яўляецца ўдзельніцай літаратурна- мастацкага аб’яднання «Гасціба» Івянецкага ГПДК; 2-е месца ў выхаванца таго ж дома-інтэрната, васьмікласніка Івянецкай СШ і зноў жа ўдзельніка названайга творчага аб’яднання; дыпломы 3-й ступені будуць уручаны Наталлі Маслоўскай (11 «А» кл.), Любові Русакевіч (6 «Б» кл.) і Данілу Жудрыку (7 «А» кл.), якія вучацца ў гімназіі №1 г.Валожына.

У намінацыі «Зямля мая, чароўны край» (да Года малой радзімы) лепшым прызнаны верш вучаніцы 5 «А» класа СШ №1 г.Валожына Ксеніі Родзевіч. Другое месца ў пераможцы папярэдняй намінацыі Марыны Бенядзюк, трэцяе у шасцікласніка СШ №1 Канстаціна Родзевіча.

Сярод вершаў пра каханне вызначаны толькі два месцы. Дыплом 2-й ступені прысуджаны вучаніцы 10 класа ДУА «Пяршайскі НПК дзіцячы сад- сярэдняя школа» Ангеліне Паповай, дыплом 3-й ступені – яе аднакласніку Мікіту Марозу. Першае ж месца, за празаічны твор «Бераг майго юнацтва, бераг майго кахання…», у дзевяцікласніцы Суднікаўскай СШ Паліны Юсцік. Сярод аўтараў жартоўных твораў перамогу святкуе Канстанцін Радзевіч (6 «А» клас СШ №1 г.Валожына), дыплом 2-й ступені атрымае Паліна Пілецкая (10 клас Пяршайскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа), на трэцім месцы Андрэй Клок з Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, вучань 8 класа Івянецкай СШ.

Віншуем пераможцаў!

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/10139-peramozhtsy-vyznachany#sigProId4ccb3e0901