Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сябар ці махляр?

26.06.2020

Сацыяльныя сеткі, месенджары, электронныя паштовыя скрыні – з іх дапамогай мы ўсё больш падтрымліваем зносіны. Не бачым суразмоўцы, але ўпэўнены: перапісваемся з сябрам, сваяком, калегам. На самай жа справе перад намі толькі аватарка, за якой можа апынуцца як сапраўдны сябар, так і вораг, прайдзісвет…

Асноўны спосаб здзяйснення злачынстваў у Інтернэце – узлом старонак карыстальнікаў у сацыяльнай сетцы: зламыснік ад імя ўладальніка старонкі рассылае паведамленні яго знаёмым. Напрыклад, пры ўзломе ўліковага запісу грамадзяніна П. у сацсетцы «ВКонтакте» невядомы папрасіў перавесці грашовыя сродкі на пэўную банкаўскую карту. Сябры П., мяркуючы, што аказваюць яму дапамогу, просьбу выканалі. У апісаным выпадку адбыліся адразу некалькі злачынстваў: па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса краіны (у адносінах да П. — несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфа­­рмацыі) і па арт. 209 КК (махлярства ў адносінах да асоб, якія пералічылі грашовыя сродкі).

Іншы невядомы махляр узламаў старонку В. у той жа сацсетцы і ад імя гаспадара папрасіў яго знаёмых даслаць рэквізіты іх банкаўскіх картак. Пры гэтым зламыснік выкарыстоўваў звесткі, якія захоўваюцца на старонцы: спосаб вядзення перапіскі, моўныя абароты, падзеі, адлюстраваныя ў папярэдніх паведамленнях. Тут таксама разглядаюцца некалькі злачынстваў: па ч. 2 арт. 349 КК у дачыненні да грамадзяніна В. і ч. 2 арт. 212 КК — крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў адносінах да людзей, з чыіх карт-рахункаў былі скрадзены грошы.

Каб не стаць ахвярай падобных злачынстваў, стварайце доўгія паролі з чаргаваннем малых і вялікіх літар, лічбаў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць пароль, які ўяўляе сабой нешта лёгка зразумелае: адрас, псеўданім, імя сваяка, тэлефонны нумар і г. д. Пароль не павінен адлюстроўвацца на экране камп’ютара, прысутнічаць у раздрукоўках. Нікому не перадавайце інфармацыю пра паролі або банкаўскія карткі, у тым ліку людзям, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка. Пры неабходнасці паведаміць рэквізіты рабіце гэта толькі пры асабістай сустрэчы. Не забывайцеся: адпраўлены праз Інтернэт фотаздымак рэквізітаў банкаўскай карты захоўваецца ў сетцы нават пасля таго, як вы яго выдалілі, і можа быць выкарыстаны для крадзяжу грошай з вашага рахунку.

Дзмітрый Вяроўчык,

начальнік РАУС