Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Хуліганства з’яўляецца адным з найбольш небяспечных і распаўсюджаных злачынстваў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі

26.06.2020

Хуліганства, паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — дзеянне (грамадска небяспечныя актыўныя паводзіны), якое характарызуецца сукупнасцю наступных прыкмет: грубым парушэннем грамадскага парадку; відавочнай непавагай да грамадства; з ужываннем насілля ці пагрозай яго прымянення альбо знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці. Крымінальная адказнасць прадугледжана арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і наступае з 14 гадоў.

За 5 месяцаў 2020 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістравана 10 фактаў, што на 100% больш, чым у аналагічным перыядзе 2019 года.

Як пазбегнуць небяспекі? Прытрымлівайцеся простых рэкамендацый:

- падчас позняга вяртання дадому выбірайце самы бяспечны шлях. Пажадана, каб на дарозе былі месцы, дзе можна атрымаць дапамогу: аддзяленні міліцыі, ахоўваемыя аб’екты, магазіны;

- не сядайце ў машыну з незнаёмымі людзьмі і не згаджайцеся на іх прапановы падвезці;

- калі ззаду нехта ідзе за вамі, рэзка змяніце напрамак руху і паспяшайцеся ў бліжэйшае шматлюднае месца;

- згледзеўшы наперадзе п’яную кампанію, перачакайце яе наводдаль;

- чакайце аўтобус на прыпынку ў добра асветленым месцы, побач з групай людзей, якія выклікаюць у вас давер. Пазбягайце бязлюдных аўтобусных прыпынкаў;

- у грамадскім транспарце не сядайце да акенца, бо хуліган, сеўшы побач, можа заблакіраваць выхад;

- у цягніку не заставайцеся ў пустым ці дрэнна асветленым вагоне;

- стаўце аўтамабіль на ахоўваемых стаянках або ў гаражных масівах.

Калі вы сталі выпадковым сведкам злачынства або самі пацярпелі ад дзеянняў хуліганаў, як мага хутчэй паведаміце пра гэта ў міліцыю.

Дзмітрый ВЯРОЎЧЫК,

падпалкоўнік міліцыі