Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выйшаў на працу летні патруль

26.06.2020

Каб нагадаць насельніцтву пра бяспеку на вадаёмах, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты «Працоўная слава», а таксама работнікамі ТВВОД і прадстаўнікамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку БРСМ правялі сумесны рэйд па месцах адпачынку людзей.

Летнія дні пачалі радаваць сонечным надвор’ем і заканамерна, што людзі пачынаюць збірацца ля рэк і азёр.

Летні патруль нагадаў аматарам адпачынку на прыродзе пра тое, якую небяспеку тоіць у сабе вада, асабліва калі купацца за межамі спецыяльна адведзеных для гэтага месцаў.

Таксама ўдзельнікі патруля расказалі грамадзянам, як правільна распальваць вогнішча, каб прыгатаваць ежу, і пра неабходнасць поўнасцю яго затушыць перад тым, як адправіцца дадому. Прывялі прыклады трагічных выпадкаў на вадзе з дзецьмі, якія засталіся без увагі дарослых. Заклікалі мамаў і татаў не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, бо страшная трагедыя можа адбыцца за лічаныя імгненні.

Наш кар.