Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Раённыя «Зажынкі – 2020»

28.07.2020

Урачыста і прыгожа прайшло раённае свята «Зажынкі - 2020» на збожжавым палетку ААТ «Агра-Дубінское» каля вёскі Дубіна.

Адкрыў адно з важнейшых свят земляробчага цыклу старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген Міхайлавіч Круковіч. Яму, а таксама першаму намесніку старшыні Уладзіміру Сяргеевічу Чычкіну і гаспадару зажыначных палеткаў Генадзю Вацлававічу Каспяровічу былі ўручаны караваі, якія пасля занялі дастойнае месца на Каравайнай пляцоўцы. Да таго, як гаспадыні-жнейкі склалі калоссе ў першы сноп, ніву асвяцілі Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель царквы Св.Раўнаапостальных Канстанціна і Алены ў Валожыне протаіерэй Дзмітрый Агіевіч і ксёндз-доктар Генрык Акалатовіч, пробаршч Валожынскага касцёла С. Юзэфа.

Пад абрадавыя песні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Гасцінец» жнеі зажынаюць ніву і першыя снапы сёлетняга ўраджаю ўручаюць старшыні райвыканкама, яго першаму намесніку і кіраўніку мясцовай гаспадаркі. Снапочкі з рук дзяўчат у стылізаваных народных строях атрымалі і прадстаўнікі ўсіх гаспадарак раёна. Пасля таго, як старшыня райвыканкма Я.М.Круковіч даў старт жніву, пад песню «Хлеб всему голова» экіпажы камбайнаў вывелі свае машыны на хлебную ніву.

Прыгожым аздабленнем «Зажынак -2020» стала выступленне народнага ансамбля народнай песні «Сваякі» Валожынскага РЦК.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/10702-rajonnyya-zazhynki-2020#sigProId1c11be98b0