Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

25 ліпеня 2020 года адбылося свята вёскі Пяршаі «Душы запаветны куточак»

28.07.2020

На пляцоўцы ля дома культуры былі размешчаны выстава народнай творчасці жыхароў вёскі, гандлёвыя кропкі. Распачала свята старшыня Пяршайскага сельвыканкама Валянціна Іосіфовна Кушаль. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі самыя старэйшыя і самыя маленькія жыхары вёскі, шматдзетныя сем'і. Дружна віталі-віншавалі залатых і брыльянтавых юбіляраў сямейнага жыцця, імяніннікаў, маладую сям'ю Пяршайшчыны. Кіраўнік камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пяршаі-2014» Віктар Іванавіч Шалаш узнагародзіў перадавікоў гаспадаркі. Ганаровым госцем свята быў старшыня раённага Савета Дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, які уручыў лепшым працаўнікоў Пяршайшчыны Ганаровыя граматы Валожынскага раённага выканаўчага камітэта за плённую грамадскую дзейнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю. Не засталіся без узнагародаў і памятных падарункаў ветэраны працы дзяржаўнай установы адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», адзялення паштовай сувязі «Пяршаі», Пяршайскай урачэбнай амбулаторыі, Пяршайскага лясніцтва. Успомнілі вядомых землякоў, народных умельцаў, дзякуючы якім заўсёды квітнела, багацела і славілася Пяршайская зямля. Музычныя віншаванні дарылі салістка раёнага цэнтра культуры Таццяна Рыснік, вакальны каллектыў «Нарэчанька» і салісты Ганна Шакун, Аляксандр Шакун, Святлана Лаппо Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры, аднавясковец віноўнікаў урачыстасці Мікалай Пратасевіч.