Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

25 ліпеня 2020г. прайшло свята вескі Суднікі «Мой родны кут»

29.07.2020

Вяскоўцаў шчыра віншавалі старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік , старшыня Івянецкага сельвыканкама Інна Раманаўна Яновіч і дырэктар ААТ «Суднікаўскі» Аляксандр Іванавіч Касінскі, які аказаў спонсарскую дапамогу для набыцця падарункаў адзначаным з нагоды свята вяскоўцам. У гэты дзень ушаноўвалі самых старэйшых і самых маленькіх жыхароў, шматдзетныя сем’і і самую маладую сям’ю, а таксама сямейную пару Вячаслава Францавіча і Яніны Іванаўны Шчэпка, якія крочаць сумесна па жыцці больш за 50 год, імяніннікаў, лепшых гаспадароў.

Музычныя віншаванні жыхарам вёскі дарылі вакальны гурт народнага хора ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» Валожынскага раённага цэнтра культуры, таленавітыя жыхары вескі Петрусоўшчына Алег і Алеся Русак, салісты Суднікаўскага сельскага клуба. Для дзяцей былі арганізаваны атракцыёны , прадавалі попкорн, салодкую вату, шашлыкі.

Галерея изображений