Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

25 ліпеня 2020 года Дубіна адзначыла свята «Квітней мая вёсачка»

29.07.2020

На пляцоўцы каля цэнтра культуры былі размешчаны фота-выстава» Дубіна людзьмі славіцца», выстава майстроў народнай творчасці, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі. Для дзяцей працавалі атракцыёны і гандлёвыя кропкі. Ганаровым госцем свята быў старшыня раённага Савета Дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, які і распачаў свята, а затым уручыў падзякі і граматы Валожынскага раённага выканаўчага камітэта за плённую грамадскую дзейнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю. З віншавальным словам выступілі дырэктар ААТ «Агра-Дубінское» Генадзь Вацлававіч Каспяровіч і старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктар Аляксандравіч Комель. Падарункамі былі адзначаны самыя юныя жыхары вёскі – Максім Загорскі і Матвей Жагунь, старэйшая жыхарка Соф’я Васільеўна Іванчык. Не засталіся без увагі і 32 юбіляры. Дыпломамі і падарункамі атрымалі 14 сямейных пар, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі сумеснага жыцця. Былі і адзначаны гаспадары лепшых падворкаў: Згірскі Сяргей Дзмітрыевіч і Іріна Віктараўна; Сак Васіль Мікалаевіч і Жанна Антонаўна. Музычныя віншаванні дарылі народны ансамбль народнай песні «Сваякі» раённага цэнтра культуры, Валерый Язерскі, Мікалай Канапацкі, Ала Пашевіч, народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры».