Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзякуй за любоў!

16.10.2020

У канферэнц-зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося чарговае пасяджэнне клуба «Дзеці дажджу» для бацькоў, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў з расстройствамі аўтычнага спектра. Арганізатары – спецыялісты аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання – прысвяцілі мерапрыемства з назвай «Дзякуй матулі за любоў!» Дню маці.

Усяго на ўліку ў аддзяленні знаходзяцца 11 сем’яў, дзе растуць хлопчыкі і дзяўчынкі з аўтызмам. На жаль, не кожная з матуль знаходзіць час, каб пастаянна прымаць удзел у рабоце клуба – выхоўваць дзяцей з падобным дыягназам няпроста. Вось і на гэты раз у цэнтр завіталі не ўсе. Аднак пяць жанчын, якія змаглі адгукнуцца на запрашэнне, з радасцю паўдзельнічалі ў кожным з пунктаў праграмы. Гасцей віталі загадчык аддзялення Наталля Аляксандраўна Хадасевіч і спецыяліст Ніна Яўгеньеўна Радына. Спачатку прысутныя рыхтавалі паштоўкі для адпраўкі іх сваім матулям. Затым адбылася дабрачынная акцыя «Матуля – гэта цэлы свет!». Падчас яе запрошаным жанчынам уручылі падарункі (тым, хто на мерапрыемства прыйсці не змог, падарункі перадалі). Падрыхтаваць і правесці акцыю дапамаглі Віктар Альгертавіч Субач – старшыня раённай арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў» і Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская – старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама калектыў ТЦСАН.

Не абышлася сустрэча і без традыцыйнага салодкага стала, для якога спецыяліст аддзялення Людміла Сямёнаўна Дубоўская па ўласнай ініцыятыве спякла шыкоўны торт.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11416-dzyakuj-za-lyubo#sigProId48f7d00fe8