Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

"Павіншуем маму разам!"

16.10.2020

Пад такой назвай прафсаюзы праводзяць традыцыйны добры флэшмоб, падчас якога можна бясплатна адправіць арыгінальныя віншавальныя паштоўкі любым матулям.

Акцыя была ініцыіравана Маладзёжным саветам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2015 годзе. Сёлета па 18 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю пярвічную прафсаюзную арганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для самага дарагога чалавека. Зрабіць гэта магчыма і ў электронным варыянце, дзеля чаго неабходна на інтэрнэт-партале Федэрацыі выбраць віншаванне, якое вам спадабалася, і адправіць яго на паштовы адрас ці ў сацыяльныя сеткі.

«Гэта цудоўная нагода яшчэ раз падзякаваць матулі за яе любоў і падтрымку, цярпенне і клопат, – адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская. – Думаю, для кожнай жанчыны-маці будзе прыемнай нечаканасцю знайсці ў паштовай скрыні мілы і добры падарунак у дзень свята».

Штогод у акцыі «Павіншуем маму разам!» прымаюць удзел больш за паўмільёна чалавек, летась паштоўкі атрымалі больш за 2 мільёны матуль Беларусі.

Вельмі актыўна ў яе ўключыліся ўстановы адукацыі раёна: у кожнай школе і ў дзіцячым садку аформлены спецыяльныя тэматычныя стэнды, а работнікі маюць магчымасць даслаць віншавальную паштоўку.

Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць пастаянную работу па ўключэнні ў калектыўныя дагаворы дадатковых бонусаў для работнікаў, што выхоўваюць дзяцей. Напрыклад, на многіх прадпрыемствах краіны шматдзетныя матулі маюць права на адзін дадатковы выхадны на тыдзень з захаваннем сярэдняй заработнай платы; жанчыны, у сем’ях якіх падрастаюць двое дзяцей, – на адзін дадатковы выхадны ў месяц з захаваннем 50-працэнтнага сярэдняга заробку; 1 верасня бацькі атрымліваюць аплачваемы выхадны дзень, каб разам са сваімі школьнікамі пабываць на ўрачыстай лінейцы. Таксама да Дня маці ў некаторых калектывах матулі атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.

Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на пачатак 2020 года ў Беларусі пражывалі 5061,9 тысячы жанчын (53,6 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва). Упершыню матулямі сталі 36,8 тысячы жанчын, нарадзілі другое дзіця – 37,1 тысячы, трэцяе – 14,5, чацвёртае і наступных – 5,7 тысячы. 1042 жанчыны нарадзілі двойні, 13 – тройні. Сярэдні ўзрост матулі пры нараджэнні першага дзіцяці склаў 26,7 года.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11422-pavinshuem-mamu-razam#sigProIdffe7a91ea6