Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рэгіянальныя навіны

20.10.2020

Як вядома, на мінулым тыдні ў краіне і ў нашым раёне таксама ўшаноўвалі жанчын-маці. Падчас Тыдня маці прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У Івянецкім Доме культуры на свята “О той, что жизнь дарует и тепло” сабраліся самыя лепшыя прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва разам са сваімі сем’ямі. Было вырашана адзначыць трох мнагадзетных маці, якія прадстаўлялі асноўныя сферы нашага жыцця: медыцыну, адукацыю і культуру. Старшыня пасвыканкама Тэрэза Яўгеньеўна Ліпніцкая (сама, дарэчы, мнагадзетная маці трох дачок) уручыла граматы і каштоўныя падарункі ўрачу-педыятру Марыне Міхайлаўне Трафімовіч, настаўніцы Івянецкай СШ Вользе Міхайлаўне Бібік і мастацкаму кіраўніку мясцовага Дома культуры Таццяне Іванаўне Аляшэвіч. Кожная з іх нарадзіла і выхоўвае па трое дзяцей, што ні ў якім разе не перашкаджае адначасова з’яўляцца і добрым прафесіяналам. Але віноўніцай урачыстасці адчувала сябе кожная жанчына-маці, што прысутнічала ў зале. Бязмежная колькасць самых цёплых слоў была адрасавана ім. Свой уклад у святочнае мерапрыемства ўнеслі прыватны прадпрымальнік, гаспадар магазіна “Сонечная даліна” Генадзь Казіміравіч Новік, мастацкія калектывы і асобныя выканаўцы Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў і сярэдняй школы.

Не памылюся, калі скажу, што ні ў адным калектыве так не наладжана вучоба па павышэнні кваліфікацыі, як у раённай бальніцы. Людзі, якім мы давяраем сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, абавязкова праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі. Праўда, сёлета ў сувязі з няпростай інфекцыйнай абстаноўкай некаторы час курсы былі адменены, але паступова жыццё ўваходзіць у звыклую каляіну.

З 19 кастрычніка павышае кваліфікацыю на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ўрач псіхіятр-нарколаг Вераніка Мікалаеўна Лісецкая. У Слуцкім медыцынскім каледжы праходзіць курсы медыцынская сястра палаты нованароджаных райбальніцы Таццяна Эдуардаўна Волкава.

У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі на мінулым тыдні ў Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце работнікі разам з выхаванцамі наводзілі парадак на адной з дзіцячых пляцовак.

13 кастрычніка там высадзілі каля 25 саджанцаў ліставых і хвойных парод. Пасадачным матэрыялам установу забяспечылі валанцёры.

Бягучы год выдаўся неспрыяльным для правядзення масавых мерапрыемстваў. Былі адменены разнастайныя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы і гэтак далей. Але выйсце знайшлося. У конкурсах цяпер самадзейныя артысты ўдзельнічаюць анлайн. Задавальненне, зразумела, не такое, як непасрэднае выступленне перад журы і патэнцыяльнымі канкурэнтамі, але лепш хоць так…

Народны інструментальны ансамбль “АrsLonga” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў учора, 19 кастрычніка, адправіў запіс свайго нумара – кампазіцыю “Караван” кампазітара Цізольда – на дыстанцыйны конкурс WorldArtGames у Іспанію. У такім конкурсе ракаўчане ўдзельнічаюць упершыню, там шмат намінацый і ўдзельнікаў з розных краін. Спецыяльна да конкурсу музыканты зрабілі новае “чытанне” твора, выкарыстоўваючы цікавыя шумавыя, гукавыя і візуальныя эфекты. Застаецца чакаць, што скажа міжнароднае журы.

Драўляная скульптура зубра стала адметнасцю Івянца і як бы яго візітоўкай. Ля яе праводзяць шматлікія фотасесіі госці пасёлка і яго жыхары.

Адміністрацыя пасялковага Савета дэпутатаў праз жылкамунгас заказала прыгожую шыльду зялёнага колеру, якую замацавалі на пастаменце. На ёй залатымі літарамі на беларускай і рускай мовах напісана: “Зубр дэкаратыўны. Работа Мікалая Задрэйкі. Падарунак Івянцу ад Наталлі Крутавай”. Дарэчы, у бліжэйшых планах прадпрымальнікаў Крутавых – добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол зубра, пасадка зялёных насаджэнняў.

З 10 кастрычніка ў гасцініцы “Карона” зноў пачаў працаваць більярд.

Гэта навіна павінна ўзрадаваць шматлікіх прыхільнікаў прыгожай старадаўняй гульні. І сама па сабе яна забяспечвае дыстанцыраванне, не ўяўляе вялікі збор ігракоў.

У прыватным прытулку для старых і інвалідаў “Сямейны прычал”, што ў Вайганах, вялікая падсобная гаспадарка, якая забяспечвае жыццядзейнасць установы, працатэрапію для насельнікаў. Жывыя істоты заадно прыносяць задавальненне старым людзям ад непасрэдных зносін.

Днямі тут чакаюць новага насельніка – аленяня. Ляснога прыгажуна, які трапіў пад касілку, вылечылі і паставілі на ногі ў цэнтры рэабілітацыі для жывёлы “Хутарок” пад Навагрудкам, якім кіруе Вольга Шот. Папячыцельніца прапанавала перадаць аленяня ў Вайганы, дзе вялікая прыдамавая тэрыторыя і непасрэдна побач лес.