Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Уклад у дэмаграфію

20.10.2020

Якія б палітычныя падзеі, найноўшыя вірусы ці прыродныя катаклізмы не ўскалыхвалі грамадства, жыццё, незважаючы ні на што, працягваецца. І пацвярджэнне таму – немаўляты на руках у юных і прыгожых матуль.

Вядома, што з 4 красавіка да 17 жніўня гінекалагічны корпус райбальніцы быў перапрафіляваны пад часовы інфекцыйны шпіталь, дзе аказвалі дапамогу хворым з каранавіруснай інфекцыяй. Да вялікай радасці спецыялістаў і асабліва цяжарных жанчын, якім зусім не хочацца ехаць на роды ў іншыя гарады, аддзяленне вось ужо два месяцы, як аднавіла работу. За гэты перыяд з дапамогай валожынскіх медыкаў на свет з’явіліся 33 дзіцяці. Акушэрка Таццяна Францаўна Праабражэнская адзначыла: гэта добрая лічба. Яшчэ да сітуацыі з каранавірусам за падобныя перыяды ў аддзяленні прымаліся ад 20 да 30 родаў. Напярэдадні Дня маці, нібы самыя каштоўныя падарункі для любячых матуль, тут нарадзіліся тры хлопчыкі і адна дзяўчынка.

У святочны дзень, па даўно ўсталяванай традыцыі, у радзільнае аддзяленне завітала старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Рай. Яна прывезла маладым жанчынам, якія толькі-толькі ўнеслі свой уклад у паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі на Валожыншчыне, і іх маленькім нашчадкам падарункі.

Нам пашанцавала застаць у палатах Вольгу Сухадолец з сынам Максімам, Дар’ю Балашэнка з сынам, імя кому яшчэ выбіраецца, і Марыну Брудар з дачушкай Алісай. У Вольгі ўжо падрастае дачка Ксенія, а Даша і Марына пакуль радуюцца першынцам.

Жанчыны з удзячнасцю і павагай выказаліся адносна работы ўрачоў, акушэрак, медыцынскіх сясцёр і санітарак. Сапраўды, аддзяленне шыкоўна аздоблена, у палатах утульна і светла. Парадзіхам прадастаўлена права на платнай аснове

займаць месцы ў палатах класа люкс (аплата за карыстанне – ад 7 да 25 рублёў). Дарэчы, як высветлілася, многія супрацоўніцы аддзялення – прыклад для іншых жанчын. Сярод іх даволі высокі працэнт шматдзетных.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11444-uklad-u-demagrafiyu#sigProId8027b43664