Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Святочныя клопаты

20.10.2020

У рамках святкавання Тыдня маці ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна адбылося шмат цікавага і захапляльнага.

У холе ўстановы была аформлена і працавала фотазона «Куток для любімай мамы», дзе з задавальненнем фатаграфаваліся дзеці і дарослыя. Многія скарысталіся магчымасцю падпісаць тут паштоўку свайму роднаму чалавеку. Побач размясцілася выстава работ «Кветкі для любімай мамы» наведвальнікаў аб’яднанняў па інтарэсах «Творчы калейдаскоп», «Свет хобі» і «Вясёлка талентаў».

Педагогі дадатковай адукацыі правялі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Пад кіраўніцтвам Святланы Вацлаваўны Кеўра хлопчыкі і дзяўчынкі выраблялі ў падарунак матулям вазы ў тэхніцы дэкупажу, дошкі апрацоўчыя, падстаўкі пад гарачае. Прыгожыя паштоўкі да свята рабяты майстравалі разам з Аленай Іванаўнай Собалевай. А выдатныя партрэты сваіх мам і букеты для іх дзеці малявалі з Ірынай Вацлаваўнай Жабко. Кожны юны наведвальнік цэнтра творчасці ўкладаў ва ўласную работу любоў і пяшчоту да самага блізкага чалавека, таму іх вырабы атрымаліся ўдалымі, выключна пазітыўнымі.

15 кастрычніка ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася святочная сустрэча, падчас якой выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Свет танца» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падарылі дарагім гасцям шмат яркіх танцавальных нумароў, што падрыхтавалі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Наталлі Паўлаўны Шырковай. У зале было цёпла і ўтульна ад мілых усмешак і радасных, шчаслівых поглядаў.

Анжэла РАДЫНА

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/11446-svyatochnyya-klopaty#sigProId2721b40abe