Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У бібліятэцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбылася літаратурна-паэтычная гасцёўня «Пад небам славянскай культуры»

20.11.2020

На сустрэчу з творчай моладдзю завіталі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь» Наталля Жызнеўская, Наталля Жылевіч і Людміла Садоўская. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялога ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Прадстаўнікі «Руні» пазнаёмілі пачынаючых паэтаў са сваёй творчасцю. Юнакі і дзяўчаты таксама чыталі ўласныя вершы. Навучэнцы 3-га курса Ганна Лашук, Антаніна Асаула, Алеся Рагель і 1-га курса Мікіта Салано Пірагоў закранулі ў вершах самыя розныя тэмы, але найбольш з іх было прысвечана каханню. На жаль, не ва ўсіх юных талентаў з сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя атрымалася прысутнічаць падчас гасцёўні, але яны заяўляюць пра сябе на іншых шматлікіх мерапрыемствах, што ладзяцца ва ўстанове адукацыі. Маладыя людзі задавалі гасцям актуальныя і цікавыя пытанні, якія датычыліся літаратурнай дзейнасці і не толькі. І атрымалі на іх вычарпальныя адказы.

На развітанне Наталля Жызнеўская падарыла ў бібліятэку ўстановы свой аўтарскі зборнік вершаў «Не ўпаду».

Наш кар.