Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Яркае свята творчасці

09.06.2021

На мемарыяльным комплексе “Курган Славы” адбылося выставачнае мерапрыемства, прысвечанае Году народнага адзінства і 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У ім прынялі ўдзел цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна і Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Валожынцы арганізавалі працу інтэрактыўнай пляцоўкі “Мы разам адна краіна”, дзе прадставілі бізнес-кампанію “Свята і настрой” па вытворчасці паштовак, закладак. Цікавасць выклікала інтэрактыўная праграма “SIMBAL.BY”: на загатоўках у выглядзе яблыка ўдзельнікі дамалёўвалі частку беларускага арнаменту. Таксама праводзіліся народныя гульні “Паясы”, “Кульбака” і “Мышка і кот”. Папулярнасцю карыстаўся майстар-клас “Карагод дружбы”. Яго ўдзельнікам прапаноўвалася вырабіць са шматкоў тканіны лялькі-абярэгі і замацаваць іх на абруч. Вынікам працы стаў карагод з лялек – сімвал сяброўства і адзінства. Усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў фотазоне “Мы разам – адна краіна”. Урачыстасці святу дадала магчымасць нанесці спецыялізаванымі фарбамі на твар аквагрым “Фарбы вясны”: васількі, рамонкі, сонейка.

Івянецкі цэнтр творчасці прыняў удзел з творчай гасцёўні “Беларускія традыцыі – наш скарб”. Увазе наведвальнікаў івянчане прапанавалі выставу работ навучэнцаў і педагогаў установы, дзе прадставілі тэкстыльныя лялькі, выцінанкі, карціны, вырабы ганчарнай і керамічнай вытворчасці. Таксама яны правялі майстар-класы па лепцы і роспісе па гліне.

Зарад бадзёрасці, пазітыву, добрага настрою атрымалі ўсе, хто завітаў у той дзень на “Курган Славы”. Выставачная экспазіцыя запомніцца ім як яркае свята дзіцячай і юнацкай творчасці.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/14700-yarkae-svyata-tvorchastsi#sigProIdc14fc53592