Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«У адзінстве наша сіла!»

14.09.2021

На Валожыншчыне адбыўся велапрабег “У адзінстве наша сіла!”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Арганізатарам спартыўна-ідэалагічнага мерапрыемства стала раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”. Сваёй ініцыятывай актывісткі арганізацыі – прадстаўніцы розных устаноў і прадпрыемстваў Валожыншчыны – пастараліся падкрэсліць каштоўнасць такіх важных для чалавецтва паняццяў, як мір, стабільнасць і згода ў грамадстве.

Спартыўны бок велапрабегу стаў заклікам яго ўдзельніц да ўсіх жанчын далучацца да фізічнай культуры і тым самым умацоўваць уласнае здароўе і здароўе нацыі. Узначаліла калону веласіпедыстак старшыня раённай арганізацыі  Галіна Рай.

Маршрут прабегу пралягаў па самых жывапісных мясцінах Налібоцкай пушчы. Першы прыпынак быў зроблены ў вёсцы Белакорац ля помніка у гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў. У памятным месцы жанчыны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання.

Здавалася, нават сама прырода падтрымала ўдзельніц прыгожай акцыі – неба, з якога ласкава ўсміхалася амаль летняе сонца,  ззяла яркім, а галоўнае мірным, блакітам. Надвор’е дазволіла спартсменкам, актывісткам і сапраўдным прыгажуням у час чаяпіцця на ўлонні прыроды абмеркаваць важныя задачы, што стаяць сёння перад Саюзам жанчын. У прыватнасці – магчымасці прадстаўніц арганізацыі ў імкненні да забеспячэння шчаслівай будучыні маладога пакалення беларусаў.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/15651-u-adzinstve-nasha-sila#sigProId528f685f33