Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праз гады… МЫ РАЗАМ ПАМЯЦЬ АБ АХВЯРАХ ТОЙ ВАЙНЫ ШАНУЕМ…

22.06.2022

22 чэрвеня, у Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй тэрыторыі рэспублікі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Мітынгі ў гонар памятнай даты адбыліся і ў населеных пунктах Валожыншчыны.

У райцэнтры на плошчы Свабоды патрадыцыі ў гэты дзень людна. Менавіта сюды, да Вечнага агню, што ля месца захавання герояў-вызваліцеляў, прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, вайсковай часці 30695, грамадскіх арганізацый, жыхары райцэнтра.

Да прысутных звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Леонік. Віктар Іванавіч адзначыў: дата першага дня той страшнай вайны, што забрала жыцці кожнага трэцяга беларуса, – назаўсёды ў сэрцах жыхароў краіны, нягледзячы на тое, што сёння ўжо лічаныя людзі з’яўляюцца сведкамі падзей 1941-1945 гг. Аднак пакаленні, якія толькі па кнігах і фільмах ведаюць пра вайну, фашысцкую акупацыю, планамерны і няўхільны генацыд нашага шматпакутнага народа і, нарэшце, пра тое, як доўгачаканая Вялікая Перамога змяніла ход гісторыі, свята захоўваюць памяць пра жудасныя і разам з тым гераічныя старонкі летапісу Айчыны.

Урачыстыя, шчымлівыя словы прагучалі і з вуснаў выконваючага абавязкі камандзіра в/ч 30695 падпалкоўніка Аляксея Жыгунова і намесніка старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, кавалера Ордэна “За службу Радзіме” 3-й ступені падпалкоўніка Уладзіміра Сёміна. Пад шчымлівую мелодыю жалобным шэсцем наблізіліся ўдзельнікі мітынгу да помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў роднай зямлі, каб схіліць галовы, аддаючы даніну іх подзвігу, ускласці вянкі і кветкі.

Хвіліна маўчання ў суправаджэнні радыёгазеты, тэкст якой – адлюстраванне самых трывожных пачуццяў, самых жахлівых фактаў… Гэта сімвал таго, што нашы сэрцы б’юцца ва ўнісон з усімі жыхарамі Зямлі, якія мараць, каб на нашай утульнай планеце панавалі мір, спакой і шчасце.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара.