Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Х абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон” прайшло ў Івянцы 30 ліпеня 2022 года

04.08.2022

Х абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон”   прайшло ў Івянцы 30 ліпеня 2022 года.

Толькі раз у тры гады збіраюцца майстры ганчарнай справы, каб паказаць сваё ўменне, спрыт і абмяняцца досведам.

Удзельнікі 10 раёнаў Мінскай вобласці прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе.На працягу трох гадзін майстры ляпілі з гліны і "тачылі" на ганчарным крузе, спаборнічаючы на ​​хуткасць і якасць, тэхнічнасць і мастацкі ўзровень, захаванне народных традыцый.

На працягу ўсяго свята са сцэне гучала музыка. Выступалі калектывы ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” і суседніх раёнаў.