Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З рук у рукi

16.12.2013

 

Сёння многія людзі мяняюць мэблю, бытавую тэхніку на больш новую, сучасную. Некаторыя прадаюць старыя рэчы, а некаторыя хацелі б іх аддаць, але не ведаюць каму.

         ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» аб’яўляе пра пачатак дабрачыннай акцыі «З рук у рукі», якая будзе праходзіць на працягу года.

Жыхары раёна могуць перадаць дабротныя, але непатрэбныя рэчы і мэблю (у тым ліку дзіцячыя каляскі, ложкі), бутавую тэхніку, дзіцячае адзенне і цацкі. Гэтыя рэчы будуць перадавацца малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям, інвалідам, а таксама сіротам, якія скончылі навучальныя ўстановы і толькі пачынаюць самастойнае жыццё.

 Супрацоўнікі цэнтра чакаюць усіх жадаючых.

 Запрашаем усіх паўдзельнічаць у акцыі!

 За даведкамі звяртайцеся з 8.00 да 17.00 у будзённыя дні.

 Кансультацыю па перадачы рэчаў таксама можна атрымаць па тэлефоне: 58-2-35.