Паважаныя жыхары Валожыншчыны
каталіцкага веравызнання!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!
Гэта велічнае свята аб’ядноўвае і збліжае сем′і, пакаленні, краіны і народы ў імкненні да духоўнага аднаўлення, у жаданні дзяліцца між сабою цяплом, міласэрднасцю і любоўю.
Разам са святочнымі віншаваннямі мы шчыра дзякуем усім працаўнікам Валожыншчыны за самаадданую працу, за імкненне зрабіць нашу малую Радзіму прыгожай, добраўпарадкаванай і багатай.
Спадзяёмся, што гэтае свята ўзбагаціць душы ўсіх нас і створыць належны настрой для добрага адпачынку і плённай працы на карысць Беларусі.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і веры у тое, што самыя запаветныя жаданні і мары здзейсняцца, а асалода ад святкавання каляд падорыць цудоўны настрой на цэлы год.
Хай кожнага з нас кране крыло Анёла Дабрыні і Міласэрднасці.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


