Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Вось і скончыўся яшчэ адзін год, які мы пражылі ў шчасці, міры і спакоі. Многа падзей праходзіла праз наша жыцце, кожная з іх пакінула свой след. Няхай для вас запомняцца самыя светлыя імгненні, самыя шчырыя пачуцці, а радасць ад дасягнутых поспехаў натхняе вас на заваёўванне новых вяршыняў!
Жыхары Валожынскага раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад ў агульную справу дзеля развіцця нашай малой Радзімы. Сёння мы падводзім вынікі, успамінаем найбольш важныя падзеі мінулага года, плануем сваё жыццё ў годзе новым. Упэўнены – усе нашы надзеі і спадзяванні абавязкова спраўдзяцца.
Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года кожны з нас хацеў бы зазірнуць ў будучае, каб давецца, якім будзе наступны год. Хочацца верыць, што будзе ён для нас светлым, мірным, багатым на добрыя справы.
Ад усяго сэрца жадаем Вам, паважаныя Валожынцы, усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям – здароўя, узаемапаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.
З Новым годам вас! З Новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!


