Юныя івянчане чарговы раз прадэманстравалі выдатную тэхніку і спрыт, паўдзельнічаўшы ў абласным лёгкаатлетычным прабегу “Залатая міля”. З гэтых спаборніцтваў выхаванцы Валожынскай ДЮСШ прывезлі два першыя, два другія і два трэція месцы. Каманду лёгкаатлетаў рыхтавалі да спаборніцтваў трэнеры-выкладчыкі ДЮСШ Аляксандр Чарняўскі і Анастасія Паталей.


