Ужо чацвёрты год тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць дабрачынны марафон па зборы сродкаў для аказання дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку і для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. У мінулым годзе ў марафоне “Твары дабро” прынялі ўдзел 32 прадпрыемствы і арганізацыі. З іх дапамогай сабралі больш як 36 мільёнаў рублёў. Часткова былі заменены вокны, дзверы, набыта мэбля і неабходнае абсталяванне для кружковай работы.


