За сродкі мясцовага бюджэту ў цэнтральную раённую бальніцу набыты сучасны відэагастраскоп. Пры дапамозе абсталявання непрыемная працэдура глытання зоду стане больш ашчаднай, “карціна” унутраных органаў будзе фіксавацца на экране манітора. Палепшыцца і якасць дыягностыкі анкалагічных новаўтварэнняў на ранніх стадыях. Новым аўтамабілем хуткай дапамогі на базе “УАЗіка” папоўніўся і аўтапрк. Машыну для раёна выдзеліла ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама. Ужо па прыбыцці аўтамабіль быў аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем і “размеркаваны” ў Ракаўскую сельскую бальніцу.


