Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурнай сустрэчай адзначылі 145-гадавіну з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш.

20.01.2014

Мерапрыемства, прысвечанае аднаму з пачынальнікаў беларускай прозы, падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” раённага цэнтра культуры. Кіраўнік літаратурнага аб’яднання Валянціна Гіруць-Русакевіч і бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Марына Тур расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, які ў 1870-х г.г. жыў у Пяршаях (пра што сведчыць мемарыяльная шыльда на будынку былога лясніцтва). На сустрэчу былі запрошаны вучні сярэдніх школ №1 і №2 райцэнтра і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя.