Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Cола натхнення i творчасцi

24.01.2014

Штогадовы фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка” сабраў у вёсцы Гародзькі амаль 40 юных музыкантаў. Удзельнікі свята – наведвальнікі Нядзельных школ Валожынскага благачыння, а таксама калектывы навучэнцаў музычных школ раёна – прадставілі 9 нумароў як харавога, так і сольнага выканання. Выступалі дзеці з Пяршайскай Нядзельнай школы, з Вішнеўскай, Гародзькаўскай, Дорскай, Валожынскай школ мастацтваў. Выкананнем акапэла вызначыліся івянецкія юныя спевакі. Тэматыка ўсіх выступленняў была звязана са светлым святам Нараджэння Хрыстова. Ініцыятарам правядзення фестывалю ў Гародзьках з’яўляецца настаяцель мясцовага Свята-Пакроўскага прыхода протаіерэй Сергій Лянкевіч. Напрыканцы імпрэзы юныя выканаўцы атрымалі навагоднія падарункі цукерак, пасля іх чакаў салодкі стол.