Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прызнанне за творчасць

28.01.2014
Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-кокнурсу дэкаратыўна- прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Конкурс праводзіўся з мэтай мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, развіцця выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, распаўсюджвання вопыту лепшых студый, гурткоў, падтрымкі творчых калектываў, аб’яднанняў вобласці. На конкурс было прадстаўлена звыш 1200 творчых работ розных накірункаў. Арыгінальнасць сюжэту, творчы пошук, сінтэз мастацкіх каштоўнасцей народных традыцый і сучаснай мастацкай практыкі прадэманстраваў калектыў ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна”. Дыпломамі 1 ступені ў намінацыі “Кераміка” узнагароджаны выхаванцы Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі: Марыя Голуб, Таццяна Гаркун, Ілья Андронаў і Надзея Точка. Займаліся гэтыя дзеці ў гуртку пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Уладзімімра Пятровіча Скрыпкі.