Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец

03.02.2014

Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі. Праграма азнаёміць гасцей з жыццём і побытам мястэчка. Пачнецца яна з вандроўкі па вуліцах мястэчка, са знаёмства з трыма храмамі: касцёлам святога Міхаіла Архангела, касцёлам святога Аляксея і царквой святой Еўфрасінні Полацкай. Затым экскурсанты завітаюць у музей, дзе на сённяшні дзень дзейнічаюць тры пастаянныя экспазіцыі: “Мінулае і сучаснасць Івянца”, “Кераміка. Традыцыі і сучаснасць” і “Творчасць разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко”. Побач з музеем размешчаны Цэнтр рамёстваў, дзе працуюць майстэрні “Ткацтва” і “Ганчарня”. Майстры-метадысты пакажуць працэс стварэння вырабаў. У гасцей будзе магчымасць і самастойна папрацаваць за ткацкім станком і на ганчарным крузе. Яны змогуць набыць сувеніры ручной работы. Пасля група накіруецца на тэрыторыю сядзібна-паркавага комплексу па вуліцы Прамысловай – уладанне апошняга гаспадара Івянца Пятра Дарагунцава. Менавіта на тэрыторыі сядзібы разгорнецца асноўная частка забаўляльнай праграмы. Тут наведвальнікам прапануюць рухомыя беларускія народныя гульні і конкурсы, спевы пад гармонік. А потым усіх чакае “шляхетны абед”. Сярод іншага ў меню – традыцыйныя івянецкія пончыкі з гарбатай на травах. У зімовы час “разынка” праграмы – катанне на санях.