Сваіх кандыдатаў на ўдзел у абласным штогадовым конкурсе прафесіянальнага майстэрства, прызнання асобых заслуг у жыцці грамадства, працоўных калектываў традыцыйна вылучаюць усе рэгіёны сталічнай вобласці. І ў нашым раёне адміністрацыя, працоўныя калектывы, структуры мясцовай вертыкалі ўлады вылучылі сваіх патэнцыяльных кандыдатаў для перамогі ў прэстыжным абласным конкурсе “Чалавек года Міншчыны”. Прааналізаваўшы заяўкі, якія паступілі напярэдадні, раённы выканаўчы камітэт вырашыў падтрымаць хадайніцтвы аб вылучэнні на прысваенне ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны» пяць кандыдатур.
У іх ліку і Аляксандр Уладзіміравіч Васюнін – начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына (па рэкамендацыі РАНС на прысваенне звання ў намінацыі «Прадухіленне надзвычайных сітуацый»).
Валожынская цэнтральная раённая бальніца хадайнічае аб прысваенні ганаровага звання ў намінацыі «Ахова здароўя» ўрачу тэрапеўтычнага аддзялення Уладзіміру Вадзімавічу Лушчыцкаму.
У ліку рэкамендуемых адкрытым акцыянерным таварыствам «Мінаблаўтатранс” у адпаведнай намінацыі і Аляксандр Уладзіміравіч Ляуш – дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 14».
Раённы Савет дэпутатаў на прысваенне звання “Чалавек года Міншчыны” ў намінацыі «Мясцовае кіраванне і самакіраванне вылучыў Марыю Феліксаўну Маляўскую – старасту аграгарадка Сівіца Івянецкага сельсавета.
Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч – дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, па меркаванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, заслужана можа пазмагацца ў абласным конкурсе за права стаць лепшай у намінацыі «Сацыяльная абарона насельніцтва”.


