07.02.2014
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджаны мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэты дакумент уключае арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, арганізацыю сустрэч з людзьмі, якія прайшлі дарогамі мужнасці… Знакі ўвагі будуць удзелены воінам-інтэрнацыяналістам у іх працоўных калектывах. Раённы савет ветэранаў сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі, установамі правядуць тэматычныя мерапрыемствы. 14 лютага ў раённым Цэнтры культуры пройдзе тэматычны святочны канцэрт. У школах запланаваны “Урокі мужнасці”, арганізуюцца шашачныя турніры. Адкрыты кубак па настольным тэнісе адбудзецца ў гімназіі ў памяць воіна-інтэрнацыяналіста В. Сліжа. Як і ў былыя гады, воінам-афганцам, інвалідам, сем’ям загінуўшых будзе аказана матэрыяльная дапамога.