07.02.2014
Стартуе чарговы раённы літаратурны конкурс “Маладыя галасы – 2014”. Паўдзельнічаць у ім запрашаюцца дзяці і моладзь да 18 гадоў. На суд журы можна прадаставіць паэтычныя і празаічныя творы – невялікія апавяданні, нарысы, эсэ, байкі, якія дагэтага нідзе не друкаваліся. Пажадана на беларускай мове. Памер вершаваных твораў не павінен перавышаць 30 радкоў, празаічных – 3 старонкі. Творчае спаборніцтва праходзіць па тэмах: “Удзячнай памяці нязгаснае святло” ( да 70-годдзя вызвалення Беларусі), “Старонка родная мая” (аб родных мясцінах, прыродзе, мове…), “Чароўнае сугучча слоў і сэрцаў юных трапятанне” (аб каханні), “І гумарам, і сатырай” (гумарэскі, жарты, байкі). Конкурсныя творы неабходна даслаць ці прынесці ў РЦК (г. Валожын, плошча Свабоды, 3, народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”) да 30 сакавіка. Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі, а лепшыя творы – надрукаваны ў раённай газеце, іншых выданнях, прадстаўлены на абласных конкурсах.