Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

На першым месцы – эфектыўнасць

01.02.2019

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта абмеркавалі работу па прафілактыцы На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта абмеркавалі работу па прафілактыцы правапарушэнняў.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Лашын, намеснік пракурора вобласці Сяргей Паўлавіч Шыкунец, намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталь Анатольевіч Казлоў. У цэлым, адзначана станоўчая дынаміка ўздзеяння праводзімых прафілактычных мер на стан злачыннасці ў нашым рэгіёне. Але паступілі і пэўныя заўвагі, згодна з якімі неабходна скарэкціраваць план комплексных мерапрыемстваў на бягучы год.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка напачатку пасяджэння праінфармаваў прысутных аб асноўных момантах работы ў кірунку прафілактыкі правапарушэнняў. У 2018 годзе быў распрацаваны і зацверджаны план, згодна з якім і ладзілася дзейнасць усіх суб’ектаў. Дасягнуты шэраг станоўчых момантаў. Сярод іх – змяншэнне агульнай колькасці дзеянняў па лініі крымінальнага заканадаўства, зніжэнне ўзроўню фактаў злачыннасці ў разліку на 10 тысяч чалавек насельніцтва. У справаздачным перыядзе не дапушчана росту злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення і падлеткамі. Знізілася і колькасць незаконных учынкаў, якія адбыліся ў грамадскіх месцах. Разам з тым Мікалай Анатольевіч указаў і на канкрэтныя недапрацоўкі. У прыватнасці, павялічылася ўдзельная вага злачынстваў з боку раней судзімых асоб, а таксама ў сферы сямейна-бытавых адносін. Да таго ж на трэць больш зафіксавана фактаў хуліганстваў. Адзначаецца і зніжэнне выяўляемасці незаконных дзеянняў у эканамічнай сферы, рост трагічных наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.

Каб разабрацца ў прычынах няпоўнага выканання пунктаў плана, кіраўнік Валожыншчыны перадаў слова начальніку раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрыю Аляксандравічу Вяроўчыку.

Як адзначыў дакладчык, на працягу 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 333 грамадзяніна (+ 48,6% да аналагічнага пазалеташняга паказчыка) за ўчыненыя правапарушэнні ў сферы Выяўлена 11 парушэнняў забарон, абазначаных у ахоўных прадпісаннях. Усе матэрыялы разгледжаны судом Валожынскага раёна.

Нягледзячы на прымаемыя меры, не губляе актуальнасці праблема алкагалізацыі насельніцтва. На прафілактычным уліку ў РАУС 169 асоб, у нарколага на дыспансерным уліку знаходзіцца 1021 чалавек і 488 – на прафілактычным уліку.

На пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні фактаў продажу спіртнога непаўналетнім. У дзейнасць па прафілактыцы правапарушэнняў уключаны пярвічныя арганізацыі БРСМ і БРПА. Прымаемыя меры дазволілі знізіць узровень злачыннасці непаўналетніх. На тэрыторыі раёна выяўлены 4 злачынствы па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі (2017 – 8), 1 злачынства ў сферы маралі (2017 – 4). Забяспечана правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы карупцыйных праяў і правапарушэнняў на тэрыторыі раёна. З выяўленых 20 (у 2017 – 25) злачынстваў эканамічнай накіраванасці 9 з’яўляюцца карупцыйнымі. Таксама ў 2018 годзе супрацоўнікамі РАУС ажыццяўлялася адпрацоўка найбольш аварыйных участкаў аўтадарог (М-6, М-7). Выяўлена 9150 (2017 – 8440) адміністрацыйных правапарушэнняў. У час пасяджэння намеснікам Генпракурора былі агучаны факты неналежнага выканання комплекснага плана. Аляксандр Міхайлавіч Лашын указаў на недапушчальнасць парушэнняў, якія аказваюць негатыўнае ўздзеянне на ўзровень правапарадку і бяспеку жыццядзейнасці ў рэгіёне.

Таксама намеснік Генеральнага пракурора краіны раскрытыкаваў праект комплекснага плана па прафілактыцы правапарушэнняў у раёне на бягучы год. З улікам заўваг ён будзе перапрацаваны.

Па выніках прынята рашэнне, у якім вызначаны пытанні, што патрабуюць пільнай увагі, замацаваны адказныя выканаўцы і ўстаноўлены тэрміны рэалізацыі акрэсленых задач.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/5331-na-pershym-mestsy-efekty-nasts#sigProIdee139e45b0