Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пераможцы завірухі

07.02.2019

“Многа снегу – многа хлеба!” – радуюцца хлебаробы. А вось для дарожнікаў белы покрыў, як баявое заданне, што патрабуе вытрымкі, сіл і аператыўнасці.

Сёлета для ліквідацыі сумётаў на дарогах філіял КУП “Мінскаблдарбуд”-

“ДРБУ № 167” задзейнічаў 15 трактароў, 7 “пескачоў”, 2 аўтагрэйдары, 6 пагрузчыкаў, нёс нязменную вахту і быў заўсёды ў гатоўнасці выехаць і прывесці ў парадак праезную частку. Найбольшая нагрузка, безумоўна, лягла на плечы тых вадзіцеляў і механізатараў, якія заступалі на працоўную змену позняй ноччу і па чатырнаццаць гадзін не пакідалі кабіну. Мабільны атрад у колькасці трыццаці мужчын кантраляваў 1000 кіламетраў аўтадарог і 230 кіламетраў вясковых вуліц.

Як прызнаўся кіраўнік філіяла Уладзімір Саевіч, ён ганарыцца сваім калектывам, а таксама кожным сумленным работнікам, на якога можа разлічваць у любой складанай сітуацыі. Гэтыя людзі адпрацавалі ў ДРБУ па шмат гадоў і зарэкамендавалі сябе сапраўднымі патрыётамі прадпрыемства, даручанай работы. Яны пераможна змагаюцца з наступствамі завірух, умеюць супрацьстаяць стоме і значным фізічным нагрузкам. На жаль, такія якасці ўсё радзей сустракаюцца ў прадстаўнікоў маладога пакалення…

Вадзіцель Раман Фёдаравіч БЫЧКОЎСКІ – адзін з тых, каго кіраўніцтва філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” адносіць да авангарду. Гэта надзейны, умелы і вопытны чалавек (сорак гадоў за рулём самазвала – не жартачкі!). Але і на пачатку сваёй прафесіянальнай дзейнасці ён не пасаваў перад цяжкасцямі, не шукаў “лёгкага” хлеба…