Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Багата, родная ты мова…”

25.02.2014

Мерапрыемства, якое адбылося 20 лютага, было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. На імправізаваны ўрок беларускай мовы запрасілі вучняў 8-га “А” класа гімназіі №1 разам з настаўніцай Наталляй Віршыч. А на сустрэчу з гімназістамі прыйшлі члены народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага цэнтра культуры: Марыя Шакун, Соф’я Русецкая і Галіна Радына-Марцінкевіч. Паэткі чыталі свае вершы, шмат разважалі пра родную мову, якую трэба шанаваць, пра важкасць слова, якое мае вялікую сілу. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы аформлена выстава “Звіні, мая родная мова”. На ёй прадстаўлены кнігі па мовазнаўству, творы паэтаў Валожыншчыны. У рубрыцы “Аўтограф на памяць” – кнігі пісьменнікаў і паэтаў, якія ў розныя часы пабывалі на сустрэчах у бібліятэцы, з аўтографамі.