У сярэдняй школе № 2 г. Валожына сабраліся прадстаўнікі з пятнаццаці школ раёна. Канкурсантаў падзялілі на 3 групы па класах: 1-4, 5-7, 8-11 класы. Удзельнікам было прапанавана адказаць на 100 пытанняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і паўдзельнічаць у рабоце тэматычных пляцовак. Усе хацелі перамагчы, таму вельмі ўважліва чыталі і выконвалі заданні.
Па выніках конкурсу пераможцамі першай групы сталі Мацвей Сіняўскі, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына”; Міхаіл Сівец, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” і Софія Афоніна, ДУА “Дорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Лепшыя сярод 5-7 класаў – Аляксей Болвах, ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”; Мікіта Станкевіч, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына”; Аляксандр Бялоў, ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. Самы высокі вынік у сваёй узроставай групе паказалі Анастасія Гайдашова, ДУА “Сівіцкі НПК дзіцячы сад-базавая школа”; Максім Баркоўскі, ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”; Мікіта Луцкі, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
Кожны пераможца атрымаў дыплом адпаведнай ступені і падарунак. Далей іх чакае абласны этап.


