Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Трымаюць марку ганчары!

26.02.2014
Івянецкія ганчары, нягледзячы на даволі высокую канкурэнцыю, ужо даўно занялі сваю нішу на спажывецкім рынку не толькі нашай рэспублікі. А сёння ў Беларусі працуюць некалькі прадпрыемстваў, якія выпускаюць аналагічную прадукцыю. Але івянчанам удалося дамагчыся галоўнага: вызначыцца сярод шматлікіх канкурэнтаў самабытнасцю традыцый, адметным почыркам. Не выпадкова іх прадукцыя на гандлёвых паліцах прэстыжных магазінаў, у тым ліку і ў сталіцы, заўсёды глядзіцца модна, гарманічна і выйгрышна. Яе з ахвотай купляюць у якасці сувеніраў, набываюць для побытавага выкарыстання. У асаблівай пашане – эксклюзіўныя работы жывапісцаў.