Дарагія прадстаўніцы чароўнай паловы чалавецтва!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём жанчын.
Кожны дзень і кожную гадзіну вы з гонарам выконваеце свой святы абавязак – зберагаеце сямейны дабрабыт, выхоўваеце дзяцей, упрыгожваеце грамадства сваёй прывабнасцю.
Вы захапляеце і чаруеце, спачуваеце і дапамагаеце, спрыяеце таму, каб кожны прадстаўнік моцнай паловы Чалавецтва адчуваў сябе сапраўдным мужчынам. Дзякуй вам за пяшчоту!
Жанчыны нашай краіны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці. Мы ад усёй душы ўдзячны вам, нашы дарагія, за ваша імкненне зрабіць свет прыгажэйшым, а людзей дабрэйшымі. Вы – будучыня нашай дзяржавы, мы ад шчырага сэрца ганарымся вамі.
Свята 8 сакавіка – прызнанне ў вялікай павазе да вас. Мілыя жанчыны, дзякуй вам за тое, што вы ёсць – любячыя і любімыя. Жадаем, каб мужчынская ўвага і любоў заставаліся пастаяннымі спадарожнікамі вашага жыцця, каб заўжды побач з вамі былі павага і клопат блізкіх людзей. Хай першае веснавое свята падорыць вам святочны настрой і радасць.
Здароўя вам, дабрабыту, міру і згоды, веры ў свае сілы, ажыцяўлення самых запаветных мар. Будзьце заўжды мілымі, жаданымі і шчаслівымі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


