Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Кладзезь радасці для дзяцей і дарослых

12.03.2014
З 11 па 18 сакавіка горад Валожын прымае фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь». На працягу 8 дзён будуць рэалізоўвацца духоўна-асветніцкія праекты, пройдуць творчыя сустрэчы і гутаркі, кінапаказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, канцэрт Т. Дашкевіч, на якім можна пачуць кранальныя песні духоўнага зместу. У рамках фестывалю будуць прывезены іконы з рэліквіямі святых апосталаў Пятра і Паўла і каўчэг з часцінкай мошчаў св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Таксама штодня будзе малебен аб здароўі ля гэтых ікон у храме ў гонар святых Канстанціна і Алены. Для жыхароў горада і раёна падрыхтавана выстава-кірмаш, на якой можна будзе набыць карысныя і прыгожыя вырабы ручной работы з манастырскіх майстэрняў: імянныя лыжкі і хустачкі, святочныя сурвэткі, чайныя наборы з размалёўкай, дэкаратыўныя свечкі, кнігі і дыскі, прадукты для прыгажосці і здароўя, манастырскі хлеб, чай і інш. Унікальнай экспазіцыяй выставы стане «Скрыпторый». У сярэднія вякі ў скрыпторыях ад рукі перапісвалі і стваралі новыя кнігі. На нашай экспазіцыі, на абсталяванні, адноўленым па старажытных узорах, пакажуць і раскажуць, якія змены адбываліся з кнігай на працягу сотняў гадоў, як з унікальнага твора, у выніку шматгадовай працы манахаў, кніга ператварылася ў электронны носьбіт інфармацыі.