Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Павестка прынята

06.03.2019

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося падпісанне мясцовай павесткі “Вырашэнне праблем, звязаных з тэмай інваліднасці на тэрыторыі Валожына і Валожынскага раёна ў 2019-2020 гадах” – стратэгічнага дакумента, які апісвае планы супольнасці рэгіёну па рэалізацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца ў Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў партнёрстве з фондам “TUS” (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). Пляцоўкамі для яе сталі пяць беларускіх гарадоў – Бабруйск, Стоўбцы, Столін, Шчучын і наш Валожын. Па сутнасці павестка – каардынатар дзеянняў, што аб’ядноўвае ў рабоце над іх выкананнем як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі. Яе актыўныя суб’екты – офіс па правах людзей з інваліднасцю, міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. На мясцовым узроўні ў нашым раёне ў рэалізацыі кампаніі прымаюць удзел райвыканкам, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённыя структуры грамадскіх арганізацый “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” і “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

Як адзначыў дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, галоўнае адрозненне павесткі ад іншых планаў і праграм, што прыняты з мэтай паляпшэння жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, – яна створана не ў кабінетах службовых асоб, а на ўзроўні тых, дзеля каго задумана і хто непасрэдна будзе займацца яе рэалізацыяй. Тым не менш, роля мясцовай улады ў высакароднай справе ніколькі не прыніжаецца. Тут галоўнае – суаднесці новыя задумы з прапісанымі ва ўжо прынятых дакументах, а таксама з абавязкамі і магчымасцямі дзяржаўных устаноў і службаў. Прадстаўнік улады разам з дырэктарам офіса па правах людзей з інваліднасцю першым паставіў свой подпіс пад вынікам калектыўнай працы. Ігар Уладзіміравіч прызваў прысутных сур’ёзна ставіцца да дадзенага дакумента, ён нагадаў, што кожнае прозвішча і пасада, напісаныя на ім, – напамін аб яго грунтоўнасці. І не дзіва, на васьмі экзэмплярах павесткі распісаліся людзі, якія прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі. Сярод іх начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, дырэктар ТЦСАН Г. Ф. Рай, старшыня пярвічнай арганізацыі “БелАДДІіМІ” Л. У. Шчарбачэвіч, дырэктар РУП “Валожынскі жылкамунгас” М. М. Унучак, старшыня аб’яднанага прафсаюза В. В. Загорская, старшыня райструктуры “БелТІЗ” М. А. Невядомскі.

На Валожыншчыне пражываюць 33000 чалавек, з іх 2085 – людзі з інваліднасцю (411 – I групы, 1122 – II групы, 576 – III групы). Гэта 995 мужчын і 1090 жанчын. Асноўныя праблемы, якія будуць вырашацца ў бліжэйшы час, згодна з распрацаванай стратэгіяй:

дыскрымінацыя дзяцей з інваліднасцю ва ўстановах адукацыі; адсутнасць безбар’ернага асяроддзя; недасведчанасць людзей з інваліднасцю аб сваіх правах;страхі і стэрэатыпы работадаўцаў; адсутнасць рамонту і абслугоўвання сродкаў рэабілітацыі.