Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14.03.2014

Віншаванне  з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

  у  “Працоўную славу”

 

Узгоднена:

Старшыня райвыканкама

У.А. Наумовіч

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Сардэчна віншуем Вас  з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У гэты дзень быў прыняты Асноўны закон нашай краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Новая Канстытуцыя маладой дзяржавы стала надзейнай асновай для правядзення станоўчых палітычных  і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Заканадаўчае замацаванне атрымалі  галоўныя прынцыпы дзяржаўнага  суверэнітэту, важнейшыя напрамкі  рэалізацыі самастойнай унутранай і знешняй палітыкі.

Канстытуцыяй закладзен трывалы прававы фундамент для пастраення ў Беларусі сапраўднага дэмакратычнага грамадства.  Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – важнейшы фактар стабільнасці у дзяржаве.

Хай гэтае свята падорыць нам упэўненасць у дасягненні пастаўленых мэт па умацаванню дзяржаўнасці роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.