Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванне з Днём работнікаў бытавого абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

21.03.2014

 

Паважаныя работнікі

бытавого абслугоўвання насельніцтва

  і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Сваёй добрасумленнай і адказнай працай вы ўносіце дастойны ўклад у падтрымку на належным узроўні жыццязабеспячэння населеных пунктаў раёна. Ад эфектыўнасці вашай працы і якасці прадастаўляемых паслуг у многім залежаць утульнасць і камфорт у нашых дамах, знешні выгляд населеных пунктаў раёна, чысціня і парадак на вуліцах, добры настрой і дабрабыт кожнага чалавека.
     Шчыра жадаем вам нястомнай энергіі, аптымізму, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама поспехаў у вашай такой неабходнай і высакароднай працы. Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет Дэпутатаў