Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дыплом III ступені на Рэспубліцы!

09.04.2019

Дыплом III ступені – такога выніку дасягнуў 10-класнік гімназіі № 1 г. Валожына Антон ВІРШЫЧ на заключным этапе рэспубліканскіх алімпіяд па прадмеце «Працоўнае навучанне».

Рыхтаваў яго настаўнік Аляксандр Антонавіч КЕРБЕДЗЬ. Рэспубліканскія спаборніцтвы па вучэбных прадметах праходзілі падчас веснавых канікулаў з 25 па 29 сакавіка па 18 школьных прадметах, у тым ліку па фізічнай культуры і здароўі. У іх прынялі ўдзел 1534 школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вучні з Польшчы, якія паказвалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, і з Украіны – па матэматыцы.

Валожыншчыну прадстаўлялі 5 старшакласнікаў. Пераможцамі сталі 688 вучняў, у ліку якіх – наш гімназіст. Усе яны будуць прадстаўлены для заахвочвання ў Савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

Алімпіяда па працоўным навучанні адбывалася ў горадзе Жлобіне. Варта адзначыць, што цікавасць да гэтага прадмета праявілі 76 удзельнікаў: 38 хлопцаў і столькі ж – дзяўчат (!).

Як расказаў А. Віршыч, сёлетнім заданнем стала падстаўка пад настольны перакідны каляндар. На яе выраб у агульнай складанасці адводзілася сем гадзін: тры – для падрыхтоўкі чарцяжа і чатыры – на працу з матэрыяламі, якімі былі звычайны брусок дрэва і металічная пласціна. Выразанне і выпільванне рабіліся ўручную, строга па размерах, дапускалася адхіленне не больш за 0,1 сантыметра. Можна толькі ўявіць, колькі ўважлівасці, сканцэнтраванасці, цярпення і навыкаў спатрэбілася праявіць рабятам, каб трапіць у лік пераможцаў.

Антон адзначыў, што на кожным з этапаў яму не хапала зусім нямнога часу, каб давесці ўсё да дасканаласці. Аднак дыплом III ступені на рэспубліцы – гэта, пагадзіцеся, вельмі высокі вынік, з чым віншуем таленавітага вучня і яго настаўніка. Жадаем удасканальвацца і развівацца, каб у далейшым дасягнуць яшчэ большых поспехаў!