Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пад знакам патрыятызму

08.04.2014
Праект уключае ў сабе некалькі конкурсаў. Першы з іх – раённы фестываль патрыятычнай песні і паэзіі “Песні юнацтва нашых бацькоў”, прымеркаваны да Дня Перамогі. Фестываль пройдзе 23 красавіка на сцэне РЦК. У ім прымуць удзел вакальныя калектывы і салісты. Падаць заяўкі на ўдзел у музычнай імпрэзе трэба да 14 красавіка. Другі конкурс патрыятычнага праекта – на лепшае эсэ “У імя жыцця”. Паспытаць свае сілы на літаратурнай ніве змогуць навучэнцы і працоўная моладзь Міншчыны. Ім прапаноўваецца адлюстраваць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, ацаніць іх гераізм і мужнасць. Піянеры і члены “БРСМ”, што захапляюцца камп’ютарнымі тэхналогіямі, могуць праявіць талент праграмістаў у конкурсе на лепшы эскіз патрыятычнай тэматыкі “Мы перамаглі!”. Арганізатары прапануюць моладзі прыдумаць запамінальныя слоган і фота, што праслаўляюць гераічнае мінулае нашай краіны і прапагандуюць агульначалавечыя каштоўнасці. Арыгінальныя работы выкарыстаюць для вырабу наклеек, банэраў, расцяжак, афіш і іншай нагляднай прадукцыі. Заяўкі на ўдзел і творчыя матэрыялы апошніх двух конкурсаў прымаюцца раённым камітэтам “БРСМ” да 15 красавіка. Лепшыя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе творчага спаборніцтва. У рамках праекта таксама праводзяцца іміджавыя патрыятычныя акцыі “БРСМ” – “Служу Айчыне!”, “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”, “За любімую Беларусь!”, “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!”.