Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Творчы марафон “Шляхамі вызвалення” стартаваў на Валожыншчыне 5 красавіка

11.04.2014
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Валожынскім раёне запланавана правесці больш за 20 тэматычных канцэртаў, аб’яднаўшы іх у творчы марафон “Шляхамі вызвалення”. У канцэртах прымуць удзел усе клубныя ўстановы і дзіцячыя школы мастацтваў раёна, вядучыя мастацкія калектывы, якія носяць найменне “народны”. Старт марафону быў дадзены 5 красавіка. Народны ансамбль народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры віталі ў Суднікаўскім сельскім клубе і Пральніцкім культурна-спартыўным цэнтры. 6 красавіка самадзейныя артысты Івянецкага гарпасялковага дома культуры выступалі ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці. Прысутным дарылі свае песні і вершы ўдзельнікі вакальнага гурта, Аксана Шчэцька, Станіслаў Пупко, Валерый Мазура і іншыя работнікі культуры. Згодна з распрацаваным графікам, у красавіку ў Адамоўскім СДК, Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры, Дорскім і Пугачоўскім СДК, Івянецкім доме культуры выступяць удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ракаўскага цэнтра народнай творчасці, мастацкія калектывы Гародзькаўскай дзіцячай школы мастацтваў і сельскага клуба, Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў і іншых устаноў культуры. У дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Валожына і Валожынскага раёна, 5 ліпеня, на плошчы Свабоды райцэнтра адбудзецца гала-канцэрт калектываў, удзельнікаў творчага марафону “Шляхамі вызвалення”.