Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Маладыя галасы –2014”

16.04.2014

Падведзены вынікі традыцыйнага  раённага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіць  народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага РЦК  пры  падтрымцы  аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справапх моладзі  райвыканкама. Канкурсанты ва ўзросце да 18 гадоў прадстаўлялі на суд журы свае творы па чатырох тэмах, па выбару: “Вашай памяццю гэта помнім мы” (да 70-годзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Я пра старонку любую пяю”, “Чароўная мелодыя кахання”, “І смех, і грэх…” .

Пераможцамі па першай тэме сталі: пяцікласнік ДУА  “Пяршайскі навучальна-педагагічны  комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мікалай Калясінскі (1- е месца), вучаніца 8 класа гэтай жа навучальнай установы Аляксандра Дубатоўка (2-е месца) і натрэцім месцы яе равесніца з ДУА “Пугачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ганна Алейнікава.   Дыпломам першай ступені адзначана і эсэ “Рубцы на сэрцы”  вучня 11 “Б”  класа Івянецкай сярэдняй школы Сяргея Паплаўскага.

Ён жа святкаваў перамогу  сярод канкурсантаў, якія абралі тэму “Я пра старонку любую пяю”. А  Ірына Багдановіч ( 8 “В” кл., Івянецкая СШ), і Ірына Жабко (11кл. ДУА  Багданаўскі вучэбна-педагагічны комплекс  дзіцячы сад-сярэдняя школа”) занялі  адпаведна 2-е і 3-е месцы.

Сярод аўтараў твораў пра каханне дыпломам 1-й ступені адзначаны васьмікласнік СШ №2 г.Валожына  Яўген Рубацкі, дыпломам 2- степені – яго равесніца з Яршэвіцкай школы-сада Вікторыя Такушэвіч, а Ірына Жабко з Багданава атрымала яшчэ адзін  дыплом трэцяй ступені.

Як высветлілася, Ірына Жабко і Сяргей Паплаўскі пішуць  не толькі лірычна-патрыятычныя творы, але  і  ўмеюць жартаваць.  Менавіта іх сатыра і гумар  журы назвала лепшымі. У выніку Сяргей  нажартаваў сабе першае, а Ірына 2-е месцы.

Адзначаны і пазаконкурсны верш “Маме” вучаніцы 6 “Б” класа Івянецкай сярэдняй школы Дашы Бібік.

Усе названыя канкурсанты атрымалі адпаведныя дыпломы аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справапх моладзі  Валожынскага райвыканкама і сувеніры.  Іх творы будуць надрукаваны ў раённай газеце “Працоўная слава”, іншых выданнях, а з часам увойдуць у чарговы калектыўны зборнік  пераможцаў  раённага конкурсу  “Маладыя галасы”.