Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.

18.04.2014

Паважаныя жыхары Валожыншчыны –

 праваслаўныя і каталіцкія вернікі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.

Чыстая, узнёслая радасць  гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне  шчасцем і верай  у вечную перамогу жыцця. Гэтае свята дапамагае нам  ўсвядоміць  сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае людям пра наша  вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным  з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць  узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сям’ях. У гэты дзень,  і за святочным сталом, і ў храме, вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міра і згоды, шчасця і здароўя.

Дарагія сябры, хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а свет вакол вас  стане лепшым і прыгажэйшым. Хай узнёслы пасхальны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх  справах. Жадаем вам, дарагія Валожынцы,  здароўя,  шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.