Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Краязнаўчае падарожжа “Скарбы Бацькаўшчыны” прайшло ў Валожынскай цэнтральнай бібліятэцы

24.04.2014
Да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін было прымеркавана краязнаўчае падарожжа, падрыхтаванае сумесна работнікамі дзіцячай і раённай бібліятэк, раённага краязнаўчага музея. Правялі падарожжа загадчыца дзіцячай бібліятэкі Алена Трасцянка і загадчыца аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Алена Сугака. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9-га класа сярэдняй школы №1 райцэнтра разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аленай Трагубавай. Пра скарбы Беларусі расказвалася з ухілам на Год гасціннасці: госці, гасцёўня, гасціннасць, гасцінец… Як беларусы вітаюць гасцей, гасцінна іх сустракаюць, умеюць ушанаваць – пра ўсё гэта расказвалі вядучыя. На працягу амаль дзвюх гадзін школьнікі не толькі зрабілі экскурс у глыбіню стагоддзяў, успомнілі знамянальныя даты гэтага года, ім прапанавалі таксама мультымедыйную прэзентацыю “Край, дзе пачаўся твой лёс”. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Лоўчая пазнаёміла дзевяцікласнікаў з архітэктурнымі каштоўнасцямі Валожыншчыны, якія ахоўваюцца дзяржавай, з мясцінамі, звязанымі з прозвішчамі вядомых на Беларусі і за яе межамі людзей. Заключнай часткай віртуальнага падарожжа стаў раздзел “Культура ў турыстычнай прасторы Валожыншчыны”. Гэта быў расказ пра мастацкія калектывы, якія носяць званні “заслужаны”, “народны” і “ўзорны”.